Прыхільнікі былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, старшыні саюзу «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі, вырашылі актывізаваць сваю дзейнасьць.
Яны плянуюць арганізавацца ў палітычную сілу, а іх мэтай стане «шырокі распаўсюд ідэяў мадэрнізацыі, якія закладзеныя ў праграме экс-кандыдата ў прэзыдэнты».
Актывісты саюзу «За мадэрнізацыю» ацанілі палітычныя рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў «як неадэкватную жорсткасьць сілавых структураў».
Да вызваленьня Міхалевіча яго афіцыйным прадстаўніком зацьвердзілі Кастуся Лукашова.