Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забараняюць беларускія лекі


Лекі двух беларускіх фармацэўтычных прадпрыемстваў — «Фармтэхналёгія» і «Белмедпрэпараты» — забароненыя для продажу ва Ўкраіне, бо атрымалі значную колькасьць прадпісаньняў адносна якасьці.

Пра гэта паведаміла БелаПАН прэс-сакратар дзяржаўнай інспэкцыі па кантролі за якасьцю лекавых сродкаў Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны Алена Ліцоева.

Кроплі ў нос «Наксівін» вытворчасьці «Фармтэхналёгіі» атрымалі тры прадпісаньні аб поўнай забароне на абарот ва Ўкраіне ў 2010 годзе і тры — у студзені гэтага году. Апроч таго, выдадзены адзін загад аб канфіскацыі з абарачэньня раствору для іньекцый «Гепарын» вытворчасьці «Белмэдпрэпаратаў».

Прадстаўніца «Фармтэхналёгіі» Ала Баравік заявіла БелаПАН, што на прадпрыемства не паступалі загады ад Дзяржінспэкцыі па кантролі якасьці лекавых сродкаў Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны. Яна таксама падкрэсьліла, што прадпрыемства не атрымлівала зь Міністэрства аховы здароўя Беларусі ніякай інфармацыі «аб забракоўцы ва Ўкраіне лекавых сродкаў кампаніі».

Баравік адзначыла, што адносна прэпарату «Наксівін» з украінскім бокам узьніклі розначытаньні што да мэтодыкі колькаснага вызначэньня кансэрвантаў у гэтым лекавым сродку. Паводле яе слоў, «гэтае пытаньне цяпер высьвятляецца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG