Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каір: пратэстоўцы атачаюць прэзыдэнцкі палац


У Каіры тысячы дэманстрантаў, якія патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, атачылі будынкі дзяржаўнага тэлебачаньня і радыёвяшчальнай кампаніі. Мітынгоўцы зьбіраюцца таксама каля прэзыдэнцкага палацу.

Паведамляецца аб масавых пратэстах таксама ў горадзе Александрыя. У Суэцы на ўсходзе краіны дэманстранты ўварваліся ў шэраг урадавых будынкаў, – паведамляе тэлеканал "Аль-Джазіра".

Раней у мясцовай прэсе зьявіліся паведамленьні аб ад'езьдзе з Каіру Мубарака і яго сям'і.
XS
SM
MD
LG