Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: У Эгіпце момант зьменаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што “цяпер момант пераўтварэньняў, таму што народ Эгіпту патрабуе зьменаў”.

“Амэрыка зробіць усё магчымае для падтрымкі арганізаванага пераходу да дэмакратыі ў Эгіпце”, -- заявіў Абама.

У Эгіпце 17-ты дзень працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Мубарака.

Тысячы чалавек застаюцца і цяпер на плошччы Тахрыр у Каіры.

Жывую трансляцыю з Каіру можна глядзець на сайце ВВС (http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-12307698).
XS
SM
MD
LG