У самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспубліцы суд пакараў 25-гадовага падатковага інспэктара да 14 гадоў зьняволеньня – паводле абвінавачаньня ў шпіянажы на карысьць Малдовы.
Іліе Казак быў арыштаваны ў сакавіку 2010 году і абвінавачаны ў здрадзе радзіме. Малдаўскі ўрад у сераду асудзіў прысуд, назваўшы яго "незаконным" i парушэньнем правоў чалавека.
Сваякі асуджанага і некалькі праваабаронцаў сабраліся сёньня ў Кішынёве ля прадстаўніцтва Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе з заклікам дамагацца вызваленьня Казака.
Міністар замежных спраў Літвы, якая старшынюе ў АБСЭ, заявіў у часе свайго візыту ў Кішынёў, што ароганпзацыя ўважліва сочыць за сытуацыяй вакол прысуду.