Літва ня будзе перашкаджаць латвійскаму праекту пабудовы тэрміналу для рэгазыфікацыі звадкаванага газу, але не адмаўляецца і ад плянаў уласнага тэрміналу – меншай магутнасьці. З такой заявай выступіла сёньня прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце па выніках сустрэчы ў Вільні са сваім латвійскім калегам Валдзісам Затлерсам.
Пляны пабудовы ўласнага тэрміналу маюць усе краіны Балтыі, але Латвія дамагаецца, каб яе праект быў прызнаны прыярытэтам, што абумоўлівае яго фінансаваньне з фондаў ЭЗ, нагадвае агенцтва Delfi.
Сваю падтрымку латвійскаму праекту Грыбаўскайце, аднак, пацьвердзіла пасьля таго, як латвійскі бок паабяцаў, што пабудовай тэрміналу будзе займацца дзяржаўная кампанія Latvenergo, а не прыватны падрадчык.
"Гэта дасьць гарантыі бясьпекі абедзьвюм краінам, каб у будучыні гэтыя кампаніі не патрапілі ў рукі дастаўцу, якому мы шукаем альтэрнатыву", – патлумачыла Грыбаўскайце сваю пазыцыю.
Вялікую зацікаўленасьць у латвійскім праекце выказвае кампанія Itera Latvija, якая належыць расейскаму Газпрому.
Акрамя таго Грыбаўскайце агучыла пляны аб'яднаць балтыйскія інфраструктуры і газаправоды з Паўночнымі краінамі і Польшчай.
Прэзыдэнт Латвіі, у сваю чаргу, пацьвердзіў падтрымку Рыгі праекту літоўскай атамнай электрастанцыі.