Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адваката Міхалевіча забіраюць дакумэнты


Да адваката зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алега Агеева на працоўнае месца ў адвакацкую кансультацыю прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Прад’явіўшы паперу, падпісаную намесьнікам начальніка ўправы КДБ, яны пачалі забіраць усе дакумэнты, датычныя ягонай адвакацкай дзейнасьці, у тым ліку і па справе Алеся Міхалевіча.

"Ніякая падстава для падобных дзеяньняў у лісьце КДБ не ўказаная. Мяркую, што гэта незаконна",— пракамэнтаваў "Свабодзе" Алег Агееў.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG