Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэн Ст’юарт


У Дзень Незалежнасьці ЗША, 4 ліпеня, ад 12 да 13 паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды -- онлайн-канфэрэнцыя з абмасадарам ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт

Карэн Брэвард Ст’юарт, кар’ерны дыпламат, была рэкамендаваная Прэзыдэнтам Бушам на пасаду амбасадара ў Беларусі 21 ліпеня 2006 года, зацьверджана Сэнатам ЗША 4 жніўня і прыведзеная да прысягі дзяржсакратаром Кандалізай Райс 8 верасьня. Карэн Ст’юарт прыбыла ў Мінск 18 верасьня 2006 года.

Спадарыня Карэн Ст’юарт нарадзілася ў штаце Флярыда. На дыпляматычнай службе з 1977 году. Працавала ў Бангкоку (Тайланд), Каломба (Шры-Ланка), двойчы – у В’енцьяне (Лаос), а таксама ва Удорне (Тайланд), Іслямабадзе (Пакістан) і зусім нядаўна – на пасадзе намесьніка амбасадара ў Мінску.

Сярод яе прызначэньняў у Дзярждэпартаменце ЗША ў Вашынгтоне -- пасады супрацоўніка па міжнародных сувязях упраўлення па пытаннях рыбалоўства, эканамічнага супрацоўніка ўпраўлення па праблемах краінаў-энэргаспажыўцоў, кіраўніка адзьдзелу эканомікі і гандлю ўпраўлення па ізраільскіх і арабска-ізраільскіх пытаньнях. У апошні час займала пасаду дырэктара адзьдзелу Украіны, Малдовы і Беларусі ў Бюро па справах Еўропы і Еўразіі.

Карэн Ст’юарт скончыла каледж Уэлслі, дзе была сябрам студэнцкай суполкі “Фі Бэта Капа” і стыпэндыятам Дзюранта, мае ступень бакаляўра астраноміі (з адзнакай) і эканомікі. Працягвала вывучэнне астраноміі ва Універсітэце штата Вірджынія. У 1998 годзе атрымала ступень магістра ў галіне стратэгіі нацыянальнай бясьпекі ў Нацыянальным ваенным каледжы пры Універсітэце нацыянальнай абароны ў Форт Макнэр.

Валодае тайскай, лаоскай і рускай мовамі. Атрымала шэраг ганаровых узнагародаў Дзярждэпартаменту ЗША.
XS
SM
MD
LG