Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Дубавец


Нарадзіўся 17 верасьня 1959 у Мазыры.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Служыў у войску. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце “Гомельская праўда”, нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса "Нёман" (1987-90), галоўны рэдактар газэт "Свабода" (1990-91) і "Наша Ніва" (1991-2000), радыё "Балтыйскія Хвалі" (2000-2001), аўтар штотыднёвае перадачы "Вострая Брама" на Радыё Свабода (з 1997). Узнагароджаны літоўскім мэдалём “За адвагу” і прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру. Жыве ў Вільні. Аўтар кніг "Практыкаваньні" (1991), "Русская книга" (1997), "Дзёньнік прыватнага чалавека" (1998).

Нарэшце ў 2005 годзе ў сэрыі "Бібліятэка Свабода" выйшаў зборнік радыё-эсэ Сяргея Дубаўца "Вострая Брама", у якім сабраныя тэксты ўсіх перадачаў за шэсьць гадоў.

Форум пачаўся ў аўторак 7 чэрвеня, а 12-й гадзіне па менскім часе. Задавайце пытаньні
XS
SM
MD
LG