Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Багданкевіч


У сераду 12 лістапада а 13 гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з прафэсарам Станіславам Багданкевічам.

Станіслаў Багданкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў вёсцы Шапавалы Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, маскоўскі фінансава-эканамічны інстытут. Доктар эканамічных навук , прафэсар. У 1991 – 1995 – старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне” (1995-1996). Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яе старшыня (1995-2000), з 2000 г - ганаровы старшыня.

Ацэньваючы пэрспэктывы ўплыву ўсясьветнага фінансавага крызісу на сытуацыю ў Беларусі, у інтэрвію Свабодзе Станіслаў Багданкевіч сказаў:

“У бліжэйшыя паўгода абвальны крызіс Беларусь абміне, бо ёсьць свабодныя грошы на рахунку мінфіна, прафіцыт бюджэту за 9 месяцаў тры трыльёны рублёў, і ёсьць крэдыты, якія дае Расея, а магчыма, , дасьць і МВФ. Таму з дапамогай такіх крокаў Беларусь не абваліцца за шэсьць месяцаў. Іншае пытаньне , што ў далейшым дэвальвацыя рубля беларускага - будзе, бо дэфіцыт гандлёвага баоансу вялікі, а пры дыфіцыце заўсёды адбываецца дэвальвацыя нацыянальнай валюты, гэта ўжо закон эканамічнай тэорыі”.
XS
SM
MD
LG