Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гайдукевіч


Гайдукевіч Сяргей Васільевіч (біяграфія прадастаўленая Лібэральна-дэмакратычнай партыяй Рэспублікі Беларусь)

Нарадзіўся 8 верасьня 1954 года ў Менску.

У 1976 годзе скончыў Менскае вышэйшае інжынэрнае зэнітна-ракетнае вучылішча Войскаў Супрацьпаветранай абароны. У 1989 годзе скончыў ваенную камандную Акадэмію супрацьпаветранай абароны імя маршала Г.К. Жукава. З 1982 па 1984 год выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Рэспубліцы Ірак. У 1976-1991 праходзіў службу на камандных пасадах ва Узброеных сілах СССР. У пэрыяд 1992-1994 гадоў Гайдукевіч С.В. ўзначальваў Каардынацыйны камітэт палітычнага блёку “Народны рух Беларусі”.

З 1992 па 1994 працаваў у Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. У гэты ж час узначальваў Камітэт пры Савеце міністраў РБ. З 1995 па цяперашні час лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Беларусь. З 1999 году партыя уваходзіла ў Кансультацыйную раду апазыцыйных палітычных партый да яе распаду. 14 жніўня 201 году Гайдукевіч С.В. зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. 17 кастрычніка 2004 году абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Двое дзяцей. Захапляецца музыкай (скончыў музычную школу па клясе баяна), паэзіяй (сам піша вершы), літаратурай, рыбалкай, паляваньнем.

Задавайце пытаньні
XS
SM
MD
LG