Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Шарамет


Журналіст, супрацоўнік ОРТ, адзін з арганізатараў вэбсайту "Беларускі партызан", аўтар (сумесна са Сьвятланай Калінкінай) кнігі "Случайный президент". Аўтар дакумэнтальных фільмаў “Чачэнскі дзёньнік”, “Дзікае паляваньне”, “1991 – Апошні год імпэрыі”, “Апошняя вышыня генэрала Лебедзя”, “Карэйскі капкан”, “Споведзь ката”, “СНІД. Сьмерць з адкрытай датай”.

Нарадзіўся 28 лістапада 1971 году ў Менску. Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дыплёмная праца – афшорны бізнэс. Вольна валодае ангельскай мовай.

У 1994-1995 гадох быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы “Праспэкт” на Беларускім тэлебачаньні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлежурналіст Беларусі.

У жніўні 1995-жніўні 1996 – галоўны рэдактар “Белорусской деловой газеты”.

З верасьня 1996 – супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намесьнік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. З ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядучым аналітычнай праграмы «Время» ОРТ. У цяперашні час – кіраўнік аддзелу спэцыяльных праектаў Дырэкцыі дакумэнтальнага кіно расейскага Першага каналу.

У 1998 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэту абароны журналістаў за ўнёсак ў разьвіцьцё свабоды слова.

Намінант прэміі ТЭФІ Акадэміі расейскага тэлебачаньня як “найлепшы рэпарцёр” 1999 года, фіналіст ТЭФІ-2001 ў намінацыі "журналісцкае расьсьледаваньне" за фільм “Дзікае паляваньне”.

У 2002 годзе атрымаў прэмію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ “За журналістыку і дэмакратыю”.

У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на тэрмін два гады ўмоўна за рэпартаж зь беларуска-літоўскай мяжы.

Жанаты, двое дзяцей

Задавайце пытаньні:
XS
SM
MD
LG