Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька


У сераду 8 сакавіка а 10-ай гадзіне на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам.

У інтэрвію Свабодзе Анатоль Лябедзька сказаў:

“Нягледзячы на "эўранашэцьце" ў Менск (адзін візыт ідзе за іншым), вырашэньне беларускага пытаньня знаходзіцца ў Менску, а не ў Брусэлі, Маскве ці Вашынгтоне. І сюды не прыедзе брыгада будаўнікоў сьветлай будучыні ні з Чэхіі, ні зь Нямеччыны. Трэба рабіць гэтую справу беларусам. І пытаньне нумар адзін -- гэта эканоміка, гэта крызыс. І ёсьць рэакцыя аб'яднаных дэмакратычных сілаў, разам з тым, што датычыць лібэралізацыі ўнутры краіны, дык пакуль гэта толькі словы, і наша задача - зрабіць усё, каб была не імітацыя дыялёгу, а сапраўдны перамоўны працэс, які б прывёў да пераменаў у Беларусі. І Лукашэнка, і яго эканамісты адрэагавалі на прапанаваную намі антыкрызысную праграму, пачалася дыскусія, гэта - плюс. А што датычыць нашага пасланьня да ўлады, дык яно будзе зроблена падчас паседжаньня Рады, якая створаная пры адміністрацыі Лукашэнкі. Але для нас самае галоўнае данесьці яго да людзей, каб была рэакцыя звычайных грамадзян. Калі няма прапаноў ў улады -- яны павінны быць у нас. Навумавы і Шэйманы могуць сыходзіць, але палітыка ўладаў застаецца ранейшай, і ў гэтым праблема Беларусі”.
XS
SM
MD
LG