Алесь Лагвінец. Беларускі палітык з Сухарава (мікрараён Менску)
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Дворышча Хойніцкага раёну.
З адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, спэцыяльнасьць "Міжнародныя дачыненьні".
Магістар паліталёгіі (Інстытут палітычных навук, Страсбург, Францыя).
Выкладчык паліталёгіі ў ЭГУ.
У 2005 скончыў Польскую Дыпляматычную акадэмію.
2005, жнівень-сьнежань – Выкладчык-візіцёр у Саўт-Вэстэрн Колідж, Канзас, ЗША. Сябра Назіральнай Рады Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў, створаным у 2008 г. пры Саўт-Вэстэрн Колідж.
Валодае 5-цю мовамі. Перакладчык. Працаваў у Эўрапейскім парлямэнце.
Кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе ў 2004, 2007, 2008 (незарэгістраваны) і 2010.
Ляўрэат “Прэміі Эўропы” 2007 году нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа “Маладая Эўропа”
З лютага 2007 – дарадца старшыні Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.