Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч



Аляксандар Мілінкевіч -- лідэр дэмакратычных сілаў, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі -- нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.

2 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ён бярэ на сябе адказнасьць за арганізацыю руху “За свабоду” па-за межамі Палітычнай Рады дэмакратычных сілаў. Мілінкевіч прызнае, што ў аб’яднаных дэмакратычных сілах зьявіліся сэпаратысцкія тэндэнцыі, а ў Палітрадзе няма ранейшага адзінства. Онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам пачнецца ў сераду, 4 кастрычніка, а 13 гадзіне
XS
SM
MD
LG