Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Багданкевіч


У сераду 7 студзеня а 14-ай гадзіне па менскім часе адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Багданкевічам.

У лістападзе пад час он-лайн канфэрэнцыі на Свабодзе доктар эканамічных навук Станіслаў Багданкевіч выказаў прагноз, што дэвальвацыя беларускага рубля непазьбежная.

Ацэньваючы рашэньне ўладаў аб дэвальвацыі, напярэдадні цяперашняй онлайн-канфэрэнцыі Станіслаў Багданеквіч сказаў:

“З пачатку 2008 году розьніца паміж імпартам і экспартам увесь час павялічвалася, і дэфіцыт гандлёвага балянсу павялічыўся да 1 сьнежня да 5,4 мільярдаў даляраў. Такі вось вялізны дысбалянс патрабаваў эканамічных рашэньняў, перш за ўсё, і ў той жа час я тады казаў пра непазьбежнасьць дэвальвацыі. Дэвальвацыю трэба было пачынаць не з пачатку студзеня гэтага году, а трэба было адпускаць вартасьць беларускага рубля на працягу ўсяго года, таму што грошы -- нэўтральныя, яны адлюстроўваюць эканамічную сытуацыю. Глыбінныя прычыны дэвальвацыі -- абраная ўладай неэфэктыўная мадэль эканамічнага разьвіцьця, памылкі ў эканамічнай палітыцы, неразьвітасьць у нацыянальнай эканоміцы (маю на ўвазе эканоміку для беларусаў, а не арыентаваную на зьнешні рынак). Таму дэвальвацыя, як адзін з інструмэнтаў рашэньня эканамічных праблем, была патрэбная, але яна была патрэбная ў сукупнасьці з глябальнымі эканамічнымі пераўтварэньнямі, чаго ня зроблена”.

XS
SM
MD
LG