Насуперак прагнозам многіх назіральнікаў учорашні мітынг у Каіры быў самым масавым з дня пачатку акцый пратэсту 25 студзеня. Тым часам Злучаныя Штаты робяць ціск на эгіпецкія ўлады, патрабуючы неадкладных палітычных пераменаў.
Прыкладна 250 тысяч маніфэстантаў запоўнілі ўчора вуліцы Каіру, на маніфэстацыю выйшлі 5 тысяч студэнтаў і прафэсараў каірскага ўнівэрсытэту і супрацоўнікі шэрагу дзяржаўных установаў. Шматтысячныя мітынгі прайшлі таксама ў найбуйнейшых гарадах краіны: Александрыі, Мансуры, Ісмаіліі, Суэцы.
Страйк абвясьцілі 3000 супрацоўнікаў суэцкага каналу.
У Каіры тысячы дэманстрантаў прайшлі маршам да будынку парлямэнту, патрабуючы, каб парлямэнт быў распушчаны.
Энтузіязм удзельнікаў каірскай маніфэстацыі выклікаў выступ Ваэля Ганіма, 30-гадовага кіраўніка блізкаўсходняга прадстаўніцтва кампаніі Google. Ганім быў адным з арганізатараў першых акцый пратэсту два тыдні таму. Неўзабаве ён быў арыштаваны, правёў у вязьніцы з завязанымі вачыма 12 дзён і толькі ўчора быў вызвалены.
Зьвяртаючыся да дэманстрантаў, ён сказаў : “Герой ня я, героі – тыя пакутнікі, якія аддалі жыцьцё за агульную справу”. Ён таксама сказаў:
Ганім: Мы хочам, каб наша краіна зьмянілася. Мы ня здрадзім нашай краіне, мы ня сыйдзем, пакуль ня зьменім яе і не даможамся нашых правоў. І мы зробім гэта.
Паводле Ваэля Ганіма “рэвалюцыя інтэрнэтнай моладзі ператварылася ў рэвалюцыю ўсяго Эгіпту”.
Улады ідуць на пэўныя саступкі: працягваюцца перамовы паміж уладамі і апазыцыяй, сфармаваная камісія, якая прапануе зьмены ў Канстытуцыю, а таксама камісія, якая будзе расьсьледаваць дзейнасьць паліцыі і дэманстрантаў падчас цяперашніх падзеяў.
Аднак улады ўпарта адхіляюць галоўнае патрабаваньне дэманстрантаў – адстаўку 82-гадовага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
Здаецца, што зараз тварам эгіпецкай улады стаў Амар Сулейман, былы шэф спэцслужбы, прызначаны Мубаракам віцэ-прэзыдэнтам напачатку хваляваньняў.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн кантактуе па тэлефоне са сваім эгіпецкім калегам амаль кожны дзень.
Паведамляецца, што ўчора Байдэн у размове з Сулейманам заклікаў эгіпецкія ўлады скасаваць надзвычайнае становішча, якое дзейнічае ў краіне ўжо 30 гадоў, а таксама спыніць арышты і зьбіцьцё журналістаў і апазыцыянэраў.
Віцэ-прэзыдэнт Эгіпту паведаміў, што прэзыдэнт Мубарак загадаў спыніць рэпрэсіўныя дзеяньні адносна апазыцыі.
Дарэчы, з амэрыканскіх дыпляматычных дакумэнтаў, апублікаваных парталам Wikileaks, вынікае, што менавіта на Амара Сулеймана як на патэнцыйнага пераемніка Мубарака рабіў стаўку Ізраіль падчас перамоваў з прадстаўнікамі ЗША ў 2008 годзе.