Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры БНФ перададуць паручальніцтвы за палітвязьняў у пракуратуру


9 лютага лідэры Партыі БНФ перададуць у пракуратуру Менску сотні паручальніцтваў у падтрымку палітычных вязьняў.

Удзел у акцыі возьмуць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Ігар Лялькоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў.

Партыя БНФ выступіла з заклікам да ўсіх людзей добрай волі падаваць у органы пракуратуры хадайніцтвы аб паручальніцтве адносна палітзьняволеных. Пад час акцыі было сабрана больш за сотню такіх паручальніцтваў, якія далі таксама Ўладзімер Арлоў, Сяргей Калякін, Алесь Марачкін, Аляксандр Мілінкевіч і іншыя вядомыя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG