Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацбанку заяўляюць, што валюты ў абменьніках хопіць


Нацбанк зрабіў больш жорсткімі для банкаў ўмовы куплі валюты на біржы. Банкіры атрымалі ліст аб тым, як і колькі ім купляць валюты для продажу ў абменьніках.

Цяпер банкі могуць купляць на біржы не любую колькасьць валюты, а толькі на тую суму, што прадалі насельніцтву ў папярэднім месяцы. Набываць валюту банкам рэкамэндавана раўнамерна, а не раз у месяц.

Начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў патлумачыў "Комсомольской правде в Беларуси", што дакумэнт накіраваны на тое, каб сытуацыя з валютай была стабільнай.

"Банкі прадаюць валюту ў абменьніках. Што адбываецца, калі насельніцтва больш набывае валюты, чым прадае? Валюта ў банка сканчаецца, ён ідзе на біржу і за беларускія рублі купляе там замежную валюту. Такая сытуацыя, напрыклад, была ў канцы мінулага года і ў сярэдзіне студзеня ў гэтым годзе. І калі банкі выходзяць на біржу, попыт пачынае перавышаць прапанову, цана на валюту расьце, а значыць, і курс павялічваецца. У такіх сытуацыях Нацбанку даводзіцца прадаваць на біржы частку сваіх золатавалютных рэзэрваў".

У Нацбанку адзначаюць, што насельніцтва зараз стала больш здаваць валюты, чым купляць.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі складаюць 4,3 мільярда даляраў, а ў сьнежні было амаль 5 мільярдаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG