Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні ісламістаў зьбеглі з турмаў у Эгіпце


Віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман заявіў, што ў часе хваляваньняў з турмаў зьбеглі сотні членаў радыкальных ісламісцкіх арганізацый.

Ён падкрэсьліў, што сярод зьбеглых ёсьць злачынцы, зьвязаныя з “Аль-Каедай” і іншымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.

У аўторак арганізацыя “Аль-Каеда ў Іраку” заклікала ісламістаў у Эгіпце выкарыстаць пратэсты супраць Мубарака дзеля пачатку “джыхаду” з мэтай увядзеньня ў краіне законаў шарыяту.
XS
SM
MD
LG