Тры амэрыканскія кангрэсмэны, якія наведалі нядаўна Пакістан, заявілі пра магчымасьць скарачэньня дапамогі Іслямабаду, калі ня будзе вызвалены з-пад арышту супрацоўнік консульства ЗША.
Рэйманд Дэвіс быў арыштаваны 27 студзеня пасьля таго, як, паводле сьледзтва, застрэліў у Лахоры двух пакістанскіх матацыклістаў. Яшчэ аднаго пакістанца зьбіў аўтамабіль з калегамі дыплямата, якія накіроўваліся яму на дапамогу.
Амэрыканец сьцьвярджае, што на яго напалі, таму ён быў вымушаны абараняцца.
У 2009 годзе Кангрэс ЗША адобрыў выдаткаваньне Пакістану 7,5 мільярдаў даляраў на розныя грамадзянскія праекты. Пазьней была абяцаная і значная вайсковая падтрымка.