Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы чалавека і ўсходнія рэвалюцыі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прапануе свой погляд на прычыны рэвалюцыяў у Тунісе і Эгіпце – гэта сярод іншага працяглыя і беспакараныя маштабныя парушэньні правоў чалавека.

Паводле “Міжнароднай амністыі”, пратэсты ў Эгіпце выбухнулі на фоне трох дзесяцігодзьдзяў жорсткіх рэпрэсіяў і маштабных парушэньняў правоў чалавека, большасьць зь якіх чыніліся беспакарана. Рэжым надзвычайнага становішча працягваецца ў краіне бесьперапынна ўжо 30 гадоў – усю эпоху кіраваньня Хосьні Мубарака.

Апанэнтаў рэжыму зьнявольваюць, выстаўляюць ім сфабрыкаваныя абвінавачаньні і пасьля несправядлівага суду кідаюць ў турму. Дзясяткі тысяч людзей, што нібыта становяць “пагрозу бясьпецы”, без выстаўленьня абвінавачаньня трымаюць пад паўторнымі адміністрацыйнымі арыштамі і на працягу некалькіх гадоў. Многіх зь іх катуюць.

Каля 16 мільёнаў эгіпцянаў жывуць па-за рысай беднасьці – гэта прыблізна кожны пяты. У варунках беднасьці людзі пазбаўленыя таксама сацыяльных і эканамічных правоў. Хваля выступленьняў па ўсім Эгіпце нясе патрабаваньне дастойнага жыцьця, сацыяльнай справядлівасьці і доўгі час ігнараваных правоў чалавека.

“Міжнародная амністыя” паведамляе, што мабілізавала каля 3 мільёнаў сваіх актывістаў, сяброў і прыхільнікаў з мэтай зрабіць ціск на ўрад Эгіпту, гэтаксама як і ўрады іншых краінаў, каб тыя паважалі ўсе базавыя правы чалавека. Сярод галоўных з іх, як прыпамінае “Амністыя”, – права на выказваньне пазыцыі і права на мірныя пратэсты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG