Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі варажбіты адкажуць перад судом за памылкі


У Румыніі варажбіты і прадказальнікі будуць карацца штрафамі і турэмным зьняволеньнем, калі іх прагнозы не спраўдзяцца.

Адпаведны законапраект разглядаецца парлямэнтам. Дакумэнт прадугледжвае, што варажбіты павінны мець афіцыйны дазвол на працу і выдаваць кліентам квітанцыі аб аплаце паслугаў.

На мінулым тыдні дакумэнт быў адобраны верхняй палатай парлямэнту. А ў студзені ў працоўнае заканадаўства Румыніі былі ўнесеныя папраўкі адносна падаткаў для варажбітоў і прадказальнікаў.
XS
SM
MD
LG