На плошчы Тагрыр у Каіры яшчэ застаюцца тысячы дэманстрантаў, але на думку некаторых назіральнікаў хваля пратэстаў у Эгіпце ідзе на спад. Тым часам загадам прэзыдэнта Мубарака створаная камісія па канстытуцыйнай рэформе.
Пайшоў трэці тыдзень мітынгаў і дэманстрацыяў у Эгіпце. Тысячы людзей застаюцца на плошчы Тагрыр, яны заклікаюць да чарговай буйной акцыі ў гэтую пятніцу з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Мубарака.
Тым часам жыцьцё для жыхароў сталіцы пачынае вяртацца ў нармальную каляіну, ізноў працуюць крамы, аднавіўся транспартны рух, які быў блякаваны вайсковымі патрулямі на працягу двух тыдняў пратэстаў.
У панядзелак улады абвясьцілі пра падвышэньне на 15% пэнсій і заробкаў супрацоўнікам бюджэтнай сфэры. Гэта абыйдзецца эгіпэцкаму бюджэту ў 960 мільёнаў даляраў.
У мінулую нядзелю пачаліся перамовы ўладаў з прадстаўнікамі апазыцыі і дэманстрантаў, урадавую дэлегацыю на перамовах узначальвае віцэ-прэзыдэнт Амар Сулейман. Улады на перамовах пайшлі на пэўныя саступкі: яны пагадзіліся на аслабленьне кантролю над мэдыямі, на адкрыцьцё офісу ў справах палітзьняволеных, на скасаваньне надзвычайнага становішча.
Таксама было абвешчана пра стварэньне камісіі па канстытуцыйнай рэформе з удзелам прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзкасьці. Загад аб стварэньні камісіі прэзыдэнт Мубарак падпісаў сёньня.
Аднак патрабаваньне апазыцыі аб неадкладнай адстаўцы Мубарака ўрадавы бок рашуча адхіляе, віцэ-прэзыдэнт Амар Сулейман заявіў, што ня возьме на сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта да верасьнёўскіх выбараў, у якіх Мубарак абяцаў не ўдзельнічаць.
Гледзячы па ўсім, ЗША зараз аказваюць падтрымку рэформам, якія распачатыя Амарам Сулейманам.
Паводле праваабарончых арганізацыяў падчас акцыяў пратэсту ў Эгіпце загінула каля 300 чалавек.
Хваляваньні нанесьлі істотную шкоду эгіпэцкай эканоміцы. Страты ад кожнага дня дэманстрацый ацэньваюцца ў 310 мільёнаў даляраў. Асабліва балючы палітычны крызіс адбіўся на турыстычнай галіне, Эгіпэт пакінула больш за мільён турыстаў.
Курс нацыянальнай валюты – эгіпэцкага фунта – упаў да мінімальнага ўзроўню за апошнія 6 гадоў.
Амар Сулейман – нарадзіўся ў 1936 годзе. Генэрал-лейтэнант.
У 1954 годзе паступіў у ваенную акадэмію Эгіпту. Некаторы час навучаўся таксама ў ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе ў Маскве. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Паўночным Емэне (1962-70), Шасьцідзённай вайне (1967) і Вайне Суднага дня (1973) . У сярэдзіне 1980-х скончыў унівэрсытэт Айн-Шамс і Каірскі ўнівэрсытэт.
У 1991 годзе ўзначаліў ваенную выведку Эгіпту, у 1993 годзе – Службу агульнай выведкі. У 1995 годзе на Хосні Мубарака і Сулеймана быў зроблены замах у Адыс-Абебе. У пачатку 2000-х Сулейман стаў зьяўляцца на публіцы дзякуючы свайму пасрэдніцтву ў перамовах у ізраільска-палестынскім канфлікце.
29 студзеня 2011 на фоне масавых хваляваньняў у Эгіпце Сулейман быў прызначаны віцэ-прэзыдэнтам краіны. Да гэтага на працягу амаль 30 гадоў пост віцэ-прэзыдэнта заставаўся вакантным. Сулеймана называюць адным з магчымых пераемнікаў Мубарака.