Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынская Аўтаномія прызначыла выбары


Выбары ў мясцовыя органы ўлады пройдуць у Палестынскай Аўтаноміі 9 ліпеня. Такое рашэньне прыняў сёньня ўрад аўтаноміі.

Прадстаўнік кабінэту заявіў, што выбары будуць абвешчаныя ў абедзьвюх частках аўтаноміі, аднак існуюць асьцярогі, што радыкальны рух ХАМАС, які кантралюе Паласу Газы, перашкодзіць іх правядзеньню.

У гэтым выпадку галасаваньне адбудзецца толькі на Заходнім беразе ракі Ярдан.

Апошні раз усеагульныя Выбары ў Палестынскай аўтаноміі праводзіліся ў 2006 годзе і завяршыліся перамогай ХАМАС.
XS
SM
MD
LG