Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына зьменіць закон аб СМІ


Пад ціскам Брусэлю Будапэшт пагадзіўся ўнесьці папараўкі ў закон аб мэдыях, які выклікаў бурную міжнародную рэакцыю, паведамляе Euronews.

Улады краіны, якія да апошняга часу сьцьвярджалі, што закон не парушае свабоды прэсы і не супярэчыць агульнаэўрапейскім законам, пайшлі на саступкі і паабяцалі ўжо ў чацьвер падаць праект з унесенымі папраўкамі на разгляд Эўракамісіі.

Згодна з прынятым у сьнежні 2010 году законам, кантроль над вугорскай прэсай перадаецца спэцыяльнай радзе кіроўнай кансэрватыўнай партыі ФІДЭШ. Рада можа штрафаваць СМІ за "абразьлівы кантэкст" і "палітычна незбалянсаваныя публікацыі".

Пры гэтым улады заявілі, што не зьбіраюцца злоўжываць паўнамоцтвамі рады і ўводзіць у краіне цэнзуру.
XS
SM
MD
LG