Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы зьбіраюць кампутары для "Вясны"


Ініцыятыва "Projekt Śląsk" сумесна з "Wolna Białoruś" аб'явілі пра збор кампутараў, ноутбукаў й іншага абсталяваньня для праваабаронцаў.

"Праз гэту акцыю мы хочам падтрымаць "Вясну" і ўсіх праваабаронцаў у Беларусі. Гэта акцыя будзе цягнуцца да 20 сакавіка. Ужо людзі пачалі прыносіць свае кампутары, якія ім ня вельмі патрэбныя. Мы спадзяемся таксама, што грамадзяне будуць пералічваць грошы на наш рахунак для набыцьця новага абсталяваньня. Мы спадзяемся, што гэта акцыя будзе пасьпяховай.

Раней "Wolna Białoruś" рознымі мэтадамі дапамагала Беларусі. Цяпер мы запрашаем беларускіх музыкаў на канцэрт "Салідарныя зь Беларусьсью", які адбудзецца 27 сакавіка ў Варшаве", - распавяла Вікторыя, сябра ініцыятывы "Wolna Białoruś".

Падчас ператрусаў ў офісе праваабарончага цэнтру "Вясна" пасьля 19 сьнежня супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ўсе кампутары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG