Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніса Садоўскага выклікаюць у КДБ


Дзяніс Садоўскі
Дзяніс Садоўскі
Адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага 8 лютага выклікаюць на допыт ў КДБ.

Яму патэлефанавалі ад імя сьледчага Івана Санько, які вядзе крымінальную справу лідэра БХД Паўла Севярынца.

Садоўскі на мінулых выходных вярнуўся з замежнай паездкі ў Беларусь. Раней яго выклікалі на допыт якраз у дзень ад'езду, таму Дзяніс вымушаны быў адмовіцца ад візыту ў КДБ. Потым яго пяць разоў па хатнім тэлефоне бацькоў шукалі з контрвыведкі.

У інтэрвію прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі заявіў, што расцэньвае гэта "як палітычны ціск".

"Кампанія масавых рэпрэсіяў, якая ідзе зараз па краіне, адназначна сьведчыць пра палітычную матывацыю гэтай так званай
крымінальнай справы аб масавых беспарадках".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG