Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паехаў у адпачынак


Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік дзяржавы ўзяў кароткатэрміновы адпачынак, які правядзе ў Сочы.

БелТА паведамляе, што там прэзыдэнт мае намер азнаёміцца з тым, “як рэалізуюцца маштабныя пляны па разьвіцьці там беларускай спартова-турысцкай базы, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі дзелавых і ўладных колаў Расеі”.

Варта нагадаць ранейшыя адпачынкі кіраўніка дзяржавы.

Адпачынак, які Лукашэнка са шматлікай сьвітай правёў у 2002 годзе на аўстрыйскім курорце, спарадзіў скандал, які не сьціхае дагэтуль, пытаньнем, хто і на якіх падставах плаціў за дарагога беларускага госьця, займаецца аўстрыйская пракуратура.

У 2006 годзе, калі неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў пачалі дзейнічаць візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і для прэзыдэнта, Лукашэнка ў жніўні правёў адпачынак у Сочы.

У сакавіку наступнага году – таксама ў Сочы. У 2009 годзе, хаця абмежаваньні на паездкі беларускіх чыноўнікаў у краіны Эўразьвязу былі прыпыненыя, Лукашэнка, спалучаючы працу з адпачынкам, пабываў у Сэрбіі, Армэніі і ізноў жа ў Сочы.

Летась у лютым кіраўнік Беларусі адпачываў на курорце ў Швайцарыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG