Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскі саюз пачаў расьсьледаваньне па Кот-д'Івуары


Група экспэртаў Афрыканскага саюзу распачала працу ў рамках камісіі для расьсьледаваньня прычынаў крызісу, які ўзьнік у Кот-д'Івуары па выніках лістападаўскіх прэзыдэнцкіх выбараў.

У склад камісіі ўваходзяць лідэры Маўрытаніі, Чаду, Буркіна Фасо, Паўднёвай Афрыкі і Танзаніі.

На прэзыдэнцкую пасаду ў Кот-д'Івуары прэтэндуюць лідэр апазыцыі Алясан Уатара, чыю перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах прызнала міжнародная супольнасьць, і дзейны кіраўнік краіны Ляран Габгбо, які цьвердзіць, што апазыцыя сфальшавала выбары на падкантрольных ёй тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG