МЗС Нідэрляндаў адклікае свайго пасла ў Тэгеране для кансультацыяў у сувязі з пакараньнем сьмерцю ў Іране жанчыны зь іранска-галяндзкім грамадзянствам. 46-гадовую Захру Бахрамі зьвінавацілі ў кантрабандзе і распаўсюджаньні наркотыкаў.
Паводле афіцыйнай Гаагі, перад вяртаньнем дадому, пасол выкажа іранскім уладам афіцыйны пратэст.
Бахрамі была затрыманая ў сьнежні 2009 году, пасьля таго, як яна ўзяла ўдзел у антыўрадавых пратэстах.
Першапачаткова яе асудзілі на адзін год зьняволеньня, аднак у выніку прысуд зьмянілі на сьмяротны – за кантрабанду наркотыкаў.