Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рок-музыка, гітарыст Гары Мур памёр у Гішпаніі


У нядзелю 6 лютага памёр Гары Мур, вядомы рок-музыка, гітарыст.

Гары Мура знайшлі ў нумары гатэлю на Коста-дэль-Соль у Гішпаніі, дзе ён адпачываў. Аб прычынах сьмерці не паведамляецца.

Мур нарадзіўся ў красавіку 1952 году ў Бэлфасьце і пачаў граць на гітары, калі яму было 8 гадоў.

Мур выступаў з групай Thin Lizzy, у якую яго запрасілі ў 1974 годзе, а таксама зрабіў сольную кар’еру. Дыскаграфія Гары Мура налічвае больш як 30 альбомаў.
XS
SM
MD
LG