Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя пратэсты ў Кот-д'Івуары


Тысячы прыхільнікаў дзейнага кіраўніка Кот-д'Івуару Лярана Гбагбо выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы краіны.

Пратэсты былі выкліканыя прыездам лідэра Буркіна Фасо, які пасярэднічае на перамовах паміж Гбагбо і лідэрам апазыцыі Алясанам Уатара, якога міжнародная супольнасьць прызнала пераможцам нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Раней ААН, Афрыканскі саюз і шэраг краінаў сьвету заклікалі Гбабо прызнаць паразу і сысьці ў адстаўку.

Прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта, аднак, сьцьвярджаюць, што паўстанцы сфальшавалі галасаваньне ў падкантрольных ім паўночных раёнах краіны.
XS
SM
MD
LG