Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавала дамова ЗША і Расеі


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан абмяняліся ў Мюнхэне ратыфікацыйнымі граматамі па новай дамове аб стратэгічных наступальных узбраеньнях. Пасьля гэтага дамова ўступіла ў сілу.

Дамова аб СНУ была падпісаная ў Празе 8 красавіка 2010 году прэзыдэнтамі ЗША і Расеі -- Баракам Абамам і Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Паводле дамовы, будзе зьменшаная колькасьць носьбітаў ядзернай зброі да 700 адзінак, а боегаловак – да 1550 адзінак з кожнага боку цягам сямі гадоў.
XS
SM
MD
LG