Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад замежных інвэстараў працаваць толькі на беларускіх умовах. Француска-расейскай фірме "Данон-Юнімілк", якае працуе ў Пружанах, пастаўлена ўмова — цягам першага кварталу выканаць усе даручэньні Лукашэнкі, у тым ліку і наконт таго, каб несьці сацыяльную нагрузку. Як ставяцца да гэтага ў Пружанах?
У Пружанах жыхары гораду адчулі прыход расейскага капіталу яшчэ ў мінулым годзе. Практычна адразу ж з крамаў зьнікла малочная прадукцыя мясцовай вытворчасьці. З аднаго боку, кажа жыхар Пружанаў, можна зразумець, што ўласьнік сам павінен вырашаць, як распараджацца часам і сродкамі, якія ў яго ёсьць. Але ў дадзеным выпадку атрымалася, што існавала дамоўленасьць паміж раённай адміністрацыяй і замежным прадпрыемствам, якая тычылася інвэстыцый, разьвіцьця сацыяльнай інфраструктуры. Замежнае прадпрыемства практычна нічога не выканала:
"Проста ў пэўны момант быў страчаны кантроль над прадпрыемствам. Зараз калектыў там падняўся, справа дайшла да кіраўніка краіны. Апошні даў указаньне з усім гэтым разабрацца, прычым на такім выскоім ўзроўні, што можа быць звольнены старшыня райвыканкаму".
Паводле кіраўніка краіны, кампанія практычна займаецца толькі пераапрацоўкай і экспартам пітнога малака. Многія жыхары Пружанаў пагаджаюцца з такімі прэтэнзіямі:
"Ад верасьня мы абмяркоўваем гэтую праблему. Што да апошніх падзей і ультыматуму з боку кіраўніка краіны, то многія ў Пружанах ведаюць пра гэта з тэлеэкрана і пагаджаюцца з такой пазыцыяй".
Жыхарка Пружан кажа, што гораду практычна ніякай карысьці не было з таго, што ў рэгіён прыйшоў замежны капітал:
"Забралі наш маслазавод у Маскву, але навошта нам гэта патрэбна? Што нам ад гэтага? Малако ў Пружаны прывозяць зь Бярозы і Ваўкавыску. Калі ж і зьяўляецца з нашага заводу, то такія кошты, якія для нас проста велізарныя з увагі на малую пэнсію і заробкі".