Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: хакеры напалі на Nasdaq


На кампутарнае сеціва нью-ёркскага рынку каштоўных папераў Nasdaq некалькі разоў напалі хакеры. Пра гэта паведамляе Wall Street Journal. Цяпер паліцыя вядзе расьсьледаваньне ў спробе высьветліць і асобы ўзломшчыкаў, і іхныя матывы. Сьледчыя мяркуюць, што яны могуць паляваць за фінансавымі сакрэтамі і спрабаваць зрабіць нейкае дзеяньне з мэтаю ўзбагачэньня, або нанесьці шкоду самой сыстэме таргоў.

Nasdaq ніяк не камэнтуе гэтыя паведамленьні.
XS
SM
MD
LG