Аляксандар Лукашэнка ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў, каб замежныя інвэстары працавалі ў Беларусі толькі на беларускіх умовах. Аднаму з інвэстараў, вядомай француска-расейскай фірме «Данон-Юнімілк», пастаўлена ўмова — цягам першага кварталу выканаць усе даручэньні кіраўніка дзяржавы, у тым ліку і наконт таго, каб несьці сацыяльную нагрузку. Інакш, заявіў, Лукашэнка, «вы на рынку Беларусі больш працаваць ня будзеце». Ці пойдуць замежныя інвэстары на такіх умовах у Беларусь?
На нарадзе па праблемах малочнай галіны 3 лютага кіраўнік Беларусі сфармуляваў патрабаваньні да інвэстараў. Тыя змогуць працаваць толькі на беларускіх умовах:
«Ніякага адыходу ад той мадэлі разьвіцьця Беларусі, якую мы вызначылі, быць не павінна. Ніякага „дзікага капіталізму“, паўтараю вам яшчэ раз. Сацыяльныя гарантыі для беларускага народу — перадусім».
Кіраўнік дзяржавы незадаволены тым, што супрацоўніцтва зь «Юнімілк» абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, то бок вывазам сыравіны. А стварэнне абяцаных сучасных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў зацягваецца.
Сярод краін, якія апошнім часам актыўна прыглядаюцца да беларускай эканомікі, ёсьць і Літва. Віцэ-прэзыдэнт сельскагаспадарчай канфэдэрацыі «Arvi kalakutai» Альфонсас-Сігітас Тамашунас сёньня сказаў «Свабодзе», што з такімі ўльтыматыўнымі патрабаваньнямі ў іншых краінах літоўскія бізнэсоўцы дагэтуль не сустракаліся. Мы ведаем, што ў Беларусі існуе такое спэцыфічнае патрабаваньне да інвэстараў, як хуткая пабудова імі сацыяльных аб’ектаў, кажа спадар Тамашунас:
«Але ж спачатку ж трэба грошы зарабіць. Мы звычайна робім шмат якія рэчы самі. Напрыклад, паляпшаем дарогі, людзям дапамагаем — найперш, зразумела, тым, хто працуе на нашых прадпрыемствах. Але самае галоўнае — мы спраўна плацім дзяржаве, у якой працуем, падаткі. І калі мы пасьпяхова працуем, то дзяржава атрымлівае ад нас вельмі добрую выгаду.
Як мне падаецца, можа, інвэстарам і наагул не патрэбна ўзводзіць сацыяльныя аб’екты. Бо дзяржава атрымлівае ад іх падаткі, і, мабыць, ёй самой прасьцей вырашыць, на што патраціць гэтыя грошы. Бо калі мы пачнём багата інвэставаць у сацыяльную, я назваў бы яе прамежкавай, сфэру, то тады нам будзе цяжка падтрымліваць канкурэнтаздольнасьць сваёй прадукцыі. З аднаго боку, калі інвэстары ствараюць сацыяльныя аб’екты, то дзяржаве здаецца, што яна ад гэтага выйграе. А насамрэч яна прайграе, таму што бюджэт атрымлівае значна меней сродкаў».
Палітоляг, дацэнт Маскоўскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш кажа: цяпер для інвэстыцый у любую краіну час зусім нязручны. А Беларусі зь яе правіламі, якія ўсталяваў Лукашэнка, інвэстары будуць пазьбягаць яшчэ больш:
«Сёньняшняе становішча ўсясьветнай эканомікі не спрыяе ніякім інвэстыцыям. Сёньня час, калі ўсе працягваюць страчваць. Фактычна ідзе барацьба за апошняга кліента. То бок ідзе барацьба не за максымізацыю прыбыткаў, а за мінімізацыю стратаў.
А беларуская мадэль — яна вытворная ад расейскай. І наагул, выгаднасьць альбо нявыгаднасьць сацыяльных праграмаў лічыцца вельмі проста. Калі бізнэсовец плаціць, напрыклад, 20% у выглядзе падаткаў і 20% у выглядзе сацыяльных праграм, ці 40% у выглядзе падаткаў, то асаблівай розьніцы няма. Пытаньне толькі ў тым, зь якой кішэні яны разьмяркоўваюцца».
На нарадзе па праблемах малочнай галіны 3 лютага кіраўнік Беларусі сфармуляваў патрабаваньні да інвэстараў. Тыя змогуць працаваць толькі на беларускіх умовах:
«Ніякага адыходу ад той мадэлі разьвіцьця Беларусі, якую мы вызначылі, быць не павінна. Ніякага „дзікага капіталізму“, паўтараю вам яшчэ раз. Сацыяльныя гарантыі для беларускага народу — перадусім».
Кіраўнік дзяржавы незадаволены тым, што супрацоўніцтва зь «Юнімілк» абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, то бок вывазам сыравіны. А стварэнне абяцаных сучасных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў зацягваецца.
Сярод краін, якія апошнім часам актыўна прыглядаюцца да беларускай эканомікі, ёсьць і Літва. Віцэ-прэзыдэнт сельскагаспадарчай канфэдэрацыі «Arvi kalakutai» Альфонсас-Сігітас Тамашунас сёньня сказаў «Свабодзе», што з такімі ўльтыматыўнымі патрабаваньнямі ў іншых краінах літоўскія бізнэсоўцы дагэтуль не сустракаліся. Мы ведаем, што ў Беларусі існуе такое спэцыфічнае патрабаваньне да інвэстараў, як хуткая пабудова імі сацыяльных аб’ектаў, кажа спадар Тамашунас:
Калі інвэстары ствараюць сацыяльныя аб’екты, то дзяржаве здаецца, што яна ад гэтага выйграе. А насамрэч яна прайграе, таму што бюджэт атрымлівае значна меней сродкаў.