Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя крымінальным перасьледам апазыцыі ва Ўкраіне


Злучаныя Штаты засьцераглі ўлады Ўкраіны ад крымінальнага перасьледу апазыцыі. Намесьнік памочніка дзяржсакратара ў пытаньнях Расеі, Украіны, Малдовы і Беларусі Дэніэл Расэл заявіў, што ўрад ЗША занепакоены ў зьвязку са справай, распачатай супраць экс-прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.

Учора прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк таксама мвыказаў занепакоенасьць згортваньнем свабодаў ва Ўкраіне.

На гэты момант ва Ўкраіне заведзена 18 крымінальных справаў супраць апазыцыйных палітыкаў і чальцоў былога ўраду Юліі Цімашэнкі.
XS
SM
MD
LG