Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя: звольнены міністар за супрацоўніцтва з камуністычнымі спэцслужбамі


Парлямэнт Баўгарыі сёньня прыняў адстаўку міністра, якога выкрылі ў супрацоўніцтве з спэцслужбамі камуністычнага рэжыму. Былі апублікаваныя дакумэнты, якія пацьвердзілі, што міністар у справах дыяспары Божыдар Дзімітраў у часе сваёй вучобы ў Італіі ў 1970-я гады перадаваў баўгарскай выведцы інфармацыю пра Ватыкан.

Прэм'ер-міністар Баўгарыі Бойка Борысаў заявіў, што павінны быць таксама звольненыя ўсе дыпляматы, якія супрацоўнічалі з камуністычнымі спэцслужбамі.
XS
SM
MD
LG