Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Расеі наведвае паўднёвакурыльскія выспы


Міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў наведвае сёньня тры паўднёвакурыльскія выспы, вакол якіх вядзецца тэрытарыяльная спрэчка паміж Масквой і Токіо. Міністар правярае арганізацыю баявой падрыхтоўкі кулямётна-артылярыйскай дывізіі і сацыяльны стан вайскоўцаў.

Пры канцы мінулага году пасьля наведваньня прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым адной з паўднёвакурыльскіх выспаў, якія Японія лічыць сваімі паўночнымі тэрыторыямі, расейска-японскія стасункі абвастрыліся. Масква называе прэтэнзіі Токіо безпадстаўнымі.
XS
SM
MD
LG