Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белавія" адмяняе рэйсы ў Эгіпет


Авіякампанія "Белавія" мае намер прыпыніць палёты ў Эгіпет
пасьля эвакуацыі беларускіх турыстаў, якія там засталіся. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў генэральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.


У сувязі з тым, што колькасьць беларусаў жадаючых выехаць у Эгіпет значна паменшылася, частку рэйсаў авіякампанія адмяніла. Бліжэйшы рэйс адбудзецца 8 лютага, пры гэтым турыстаў будуць толькі забіраць, а ня везьці. "Плянуем выканаць яшчэ тры рэйсы, каб вывезьці ўсіх турыстаў, якія выляталі з Менска, і пакуль палёты прыпыніць", - сказаў Анатоль Гусараў, перадае БелТА.

Міністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамэндуе ўстрымацца ад паездак у гэтую краіну. Беларускія турысты, якія знаходзяцца там, пакідаюць Эгіпет. Па дадзеных на вечар 2 лютага, у Эгіпце яшчэ заставалася каля 1,8 тыс. беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG