Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напады на замежных журналістаў у Эгіпце


Міжнародныя смі, якія накіравалі сваіх карэспандэнтаў у Эгіпет, выказваюць занепакоенасьць нападамі на замежных журналістаў і іх арыштамі.

У чацьвер у цэнтры Каіру грэцкі журналіст быў паранены нажом, а таксама былі зьбітыя карэспандэнты CNN. Сілы бясьпекі часова затрымалі журналістаў газэт New York Times і Washington Post.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў аб “скаардынаванасьці” нападаў на журналістаў. Аналягічныя заявы зрабілі і прадстаўнікі іншых краін і праваабарончых арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG