Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскае «Время» супраць менскага кніжнага кірмашу


Сёлета ў Менскім кніжным кірмашы-выставе ня будзе браць удзел аўтарытэтнае маскоўскае выдавецтва «Время». Як перадае «Эўрарадыё», усе папярэднія гады выдавецтва актыўна ўдзельнічала ў гэтым мерапрыемстве, прэзэнтуючы шмат навінак.

Прыкладам, летась «Время» выдала зборнік перакладных вершаў Уладзімера Някляева «Окно», а дагэтуль пазнаёміла расейскіх і беларускіх чытачоў са зборнікамі вершаў Рыгора Барадуліна і зборам твораў Васіля Быкава.

Афіцыйныя прычыны адмовы ад удзелу ў Менскім кірмашы кіраўніцтва выдавецтва абяцае паведаміць найбліжэйшым часам.

Раней група ўкраінскіх літаратараў заклікала байкатаваць мерапрыемства з прычыны палітычных рэпрэсій у Беларусі, пад якія трапіў і згаданы ўжо Ўладзімер Някляеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG