Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН зафіксавала рэкордны рост цэнаў на прадукты


Паводле дадзеных, якія абнародавала сёньня ААН, рост цэнаў на прадукты харчаваньня дасягнуў рэкорду сёлета ў студзені. Як адзначаецца ў справаздачы FAO – Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, індэкс цэнаў харчаваньня на працягу сямі месяцаў запар застаецца самым высокім з моманту яго замярэньня ад 1990 году. Ён перавысіў дагэтуль найвышэйшую адзнаку, зафіксаваную ў чэрвені 2008 году, у часе сусьветнага харчовага крызысу.

Індэкс вымяраецца штомесяц праз параўнаньне зьменаў цэнаў на кошык базавых прадуктаў : мука, алей , малако, мяса і цукар. У студзені сёлета індэкс склаў 230,7 пункты ў параўнаньні з 224,1 у чэрвені 2008 году.
XS
SM
MD
LG