Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: Санкцыі не зьяўляюцца палітыкай ЗША ў дачыненьні да Беларусі


Санкцыі супраць Беларусі зьяўляюцца толькі інструмэнтам, але не пастаяннай палітыкай ЗША ў дачыненьні да краіны. Пра гэта заявіў кіраўнік Аддзелу па пытаньнях Украіны, Малдовы і Беларусі Дзярждэпартамэнту ЗША Лорэнс Сілвэрман.

"Санкцыі - гэта не мэта, гэта не палітыка, гэта інструмэнт, спосаб уплыву. Палітыка адміністрацыі Абамы не заключаецца выключна ва ўжываньні санкцыяў. Мы б, вядома, хацелі бачыць іншыя адносіны зь беларускім урадам. Нешта падобнае было ў 2006, 2007 і 2008 гадах ... Былі пазытыўныя сігналы ", - сказаў Сілвэрман, выступаючы ў Брукінгскім інстытуце.

Паводле ягоных словаў, ЗША былі вымушаныя зьвярнуцца да санкцыяў як інструмэнту зьнешняй палітыкі для таго, каб даць зразумець уладам Беларусі, што іх дзеяньні ў дачыненьні да ўдзельнікаў сьнежаньскіх акцыяў пратэсту непрымальныя.

"Цяпер мы хочам пераканацца, што санкцыі працуюць. Мы пільна назіраем за тым, якія будуць зьмены. Мы па-ранейшаму патрабуем вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту і зьняць з іх усе абвінавачваньні, а пакуль пакідаем усе прадугледжаныя санкцыямі абмежаваньні ў сіле ", - перадае словы прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Лорэнса Сілвэрмана РІА "Новости".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG