Камітэт абароны журналістаў, міжнародная праваабарончая арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку, зьвінаваціла эгіпецкія ўлады ў арганізацыі нападаў на замежных журналістаў у Каіры.
У сераду ў Каіры адбыўся цэлы шэраг нападаў агрэсыўных прыхільнікаў прэзыдэнта Хосьні Мубарака на журналістаў з розных краін, у тым ліку Японіі, Бэльгіі, Даніі, карэспандэнтаў брытанскай карпарацыі ВВС, амэрыканскіх тэлеканалаў CNN і ABC. Журналісты з Ізраілю і Францыі былі затрыманыя.
Паводле праваабаронцаў, прыхільнікі Мубарака дзейнічаюць па ўказу ўладаў, якія імкнуцца перашкодзіць журналістам асьвятляць падзеі ў Эгіпце. Камітэт абароны журналістаў заклікаў эгіпецкае войска ўзяць рэпарцёраў пад абарону.