АБСЭ плянуе накіраваць ў Менск місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ). Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.
Літва цяпер старшынюе ў АБСЭ.
“АБСЭ – гэта такая арганізацыя, над якой некаторыя кпяць, гэта праўда. Таму што яна не мае ні танкаў, ні эканамічных санкцыяў. Яна мае больш маральнае ўзьдзеяньне. У нас ёсьць, праўда, такая зброя... -- БДІПЧ”, -- цытуе агенцтва БелаПАН інтэрвію А.Ажубалісу радыёстанцыі “Эхо Москвы”.
“Вельмі многія аўтакраты яе лаяць, але, у прынцыпе, ніхто не спрачаецца з высновамі. І вось паглядзім цяпер, наколькі афіцыйна Менск будзе працаваць з гэтай арганізацыяй... Я маю на ўвазе маніторынг сытуацыі... З іншага боку, закрыцьцё місіі АБСЭ – гэта знак, што на гэтым этапе Беларусь ідзе ў самаізаляцыю”.
Місія БДІПЧ АБСЭ займалася назіраньнем у часе прэзыдэнцкіх выбараў у Белаурсі і зрабіла высновы, што яны не адпавядалі дэмакратычным стандартам.