Амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес заявіў, што ягоная краіна мяркуе таксама паставіць 10 мільёнаў тонаў нафты і ў 2012 годзе.
У сувязі з тым, што адлегласьць ад Вэнэсуэлы да чарнаморскіх партоў складае 14 тыс. кілямэтраў, перавозкі робяцца дарагімі. Таму дасягнутая дамоўленасьць з Азэрбайджанам, што частку нафты ў Беларусь будзе пастаўляць гэтая краіна. Адлегласьць паміж Азэрбайджанам і РБ — 1,5 тыс. кілямэтраў.
Азэрбайджан жа забярэ адпаведныя аб'ёмы нафты з Вэнэсуэлы і будзе рэалізоўваць іх на рынках Карыбскага рэгіёну і ў ЗША.
У лютым у Каракасе пройдзе паседжаньне беларуска-вэнэсуэльскай гандлёвай камісіі, на якое запрошаны першы віце-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Амэрыка Дыяс Нуньес паведаміў, што на гэтым паседжаньні будзе вырашацца, сярод іншага, і пытаньне набыцьця Вэнэсуэлай часткі актываў беларускіх НПЗ.