Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: парлямэнт прыпыняе працу


Абедзьве палаты парлямэнту Эгіпту прыпыняюць працу аж да завяршэньня разгляду ўсіх пратэстаў на вынікі выбараў у Народны сход (ніжняя палата). Пра гэта сёньня паведаміла эгіпэцкая нацыянальная тэлевізія. Адным з патрабаваньняў апазыцыі быў роспуск парлямэнту, сфармаванага паводле вынікаў выбараў у лістападзе – сьнежні летась.

Апазыцыя сьцьвярджае, што масавыя парушэньні пры правядзеньні выбараў і падліку галасоў пазбавілі іх легітымнасьці.
XS
SM
MD
LG