Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: войска просіць людзей вярнуцца да "нармалёвага жыцьця"


Камандаваньне эгіпецкага войска заклікала грамадзянаў краіны “вярнуцца да нармалёвага жыцьця” пасьля тыдня масавых антыўрадавых выступаў. У заяве камандаваньня адзначаецца, што грамадзяне атрымалі магчымасьць выказаць свае законныя патрабаваньні.

Учора ў Каіры сотні тысяч людзей удзельнічалі ў дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. Пазьней Мубарак заявіў, што ня будзе балятавацца на прэзыдэнта на восеньскіх выбарах. Апазыцыя заявіла, што не задаволеная заявай прэзыдэнта, і запатрабавала тэрміновага зыходу.
XS
SM
MD
LG